Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
воз, сані. Кал i хочаш накласці доброго воза, раскладвай котліны. Альшаніца Квас. КО'ТЛІШЧА I н. Парэшткі былой сядзібы; сядзіба. Тут котлішча было мае, зараз адны растуць дзічкі. Даргужы Міл. КОТЛІШЧА II н. Конскія могліцы. Мой конь даўно ўжэ на котлішчы ляжыць. Стайкі Стай к. КОТЛЫ толькі мн. Тое ж, што i к о т л i н ы. Палажыў котлы, каб шырэйшы воз быў. Альшаніца Квас. КОТУХ м. 7. Невялікае, часта часовае збудаванне ў хляве, пры хляве. Збіякі котухдля курэй. Корачын Жытл. 2. перан. Пакойчык у хаце. Пабіўусю хату на котухі, няма дзе i гасцей прыняць. Кушняры Падст. КО'ЎЗАНКА ж. Каток. Радасць дзецям: марозік. Цэлы дзень на коўзанцы. Гладышы Міл. КО'ЎЗАЦЬ незак. Тое ж, што i к е ў з а ц ь. Рукі паадбіваць трэбазатакоемыццё:коўзала,анемыла. Квасевічы Квас. КО'ЎЗКІ прым. Слізкі. Коўзкая сцежка, німа як ісці. Заполле Кос. КО'ХЛЯ ж. мед. Ліхаманка. Каб цябе кохля трасла! Альшаніца Квас. КО'ШКА ж. 1. Вязаная хустка. У дорогу далёкую бралі з сабою кошку - вязаную хустку, цёплую, ахутваліся ёю. Заполле Кос. 2. бат. Лось (вожык стракаты). Кошкісмачныя ўквасі, цвёрдыя, хрумсткія, яксвіноя вухо. Заполле Кос. КРА'Й прысл. Вельмі, надта. Мне сёні край трэба ў Косово папасці. Сенькавічы Падст. KPAKO'C, KPAKO'CT м. бат. Календула лекавая. Як пчалаўкусіць, тоўсё кракос да таго места прыкладваюць. Гладышы Міл. П'юць кракост ад печаней. Заполле Кос. КРАМУ'ШКАж. Крэмень. Крамушкіўкалодзезь кідаюць, кажуць, вада здаравейшая станя. Руда Падст. КРАПГУНІК м. бат. Від грыба. Па нізкіх месцах расце, na каляінахад трактароў. Заполле Кос. KPA'CKI толькі мн. Менструальны перыяд у жанчын
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

kpacki, kpakoc, kpakoct, кошка, коўзанка, коўзаць, коўзкі, крамушкаж, крапгўнік, пюць
3 👁
 ◀  / 274  ▶