Старонка 107
◀ / 274 ▶
КАЎЗЕЛІЦА ж. Слізгота. Каўзеліца, на нагах цяжко ўстаяць. Заполле Кос. КАХЛІВЫ прым. Той, хто кашляе. Хто курыць, той і кахлівы. Заполле Кос. КАХНУЦЬ незак. Кашлянуць. Так горло заклало, кахнуць ні дае. Бялавічы Кос. КАЦА ж. Тупы канец яйца. У яйца е насок і каца. Альба Квас. КАЦАЎБА ж. Таўкач. Кацаўбаю таўкуць бульбу свіням. Альшаніца Квас. перан. Нехайная жанчына, няўмека. І ў каго ўрадзілася гэтая маладзіца. Здэцца, маці была акуратная жанчына, а дочка кацаўба кацаўбою. Альшаніца Квас. КАЦЁТЫ мн. Рукі без пальцаў. Адмарозіў пальцы, засталіся кацёты. Заполле Кос. КАЦУЎБА ж. Кій з тоўстым канцом. Стары Максім такі злосны, дагнаць ні дажане, то кацуўбу кідая. Альшаніца Квас. груб. Галава. Кацуўба твая дурная. Альшаніца Квас. КАЦУЎБЕШКА ж. Тое ж, што і кацуўба. Свінням у цэбры бульбу таўклі кацуўбешкай. Быч Стайк. Тое ж, што і кацуўба. Ніц ні варыць твая кацуўбешка. Була Міл. КАЦЯКІ мн. Кавалачкі гною, якія прысталі да авечай поўсці. Хлеў мокры, саломы мало, то ўсе авечкі ў кацяках. Стайкі Стайк. КАЦЯХІ мн. Тое ж, што і кацякі. Ні шкадуюць скаціны, ляняцца падсцілаць, усе авечкі ў кацяхах. Квасевічы Квас. КАЧАН м. Храпка. Як скрышыш галоўку капусты, то застаецца качан – дзецям ласунок. Альшаніца Квас. КАЧАНІКІ мн. бат. Тое ж, што і казакі. Качанікі ў бабцы сядзяць на высокай ножцы. Бялавічы Кос. КАЧАРГЕШНІК м. Вугал пры печы, качарэжнік. У качаргешніку стаяць вілы, качэргі, чапляя. Альба Квас. Вазьмі ў качаргешніку вілы ды дастань з печы чыгун. Халап'я Падст.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 274 ▶