Старонка 105
◀ / 274 ▶
КАРАБУНІЦЦА незак. экспр. Лезці, караскацца. Старасць ні радасць: трэба карабуніцца на печ, грэць косці. Заполле Кос. КАРАВАЦЬ незак. Здзіраць кару, скабліць. Даўней, калі ні паспявалі ў маразы вывязці дзераво з дзялянкі, то каравалі. Заполле Кос. КАРАЧУН м. Малы ростам чалавек. Маленькі, карачун, яго ў армію ні ўзялі. Альшаніца Квас. КАРБАВАЦЬ незак. Абмяраць (сена, салому). Паставілі скірды саломы, сёні будуць карбаваць. Заполле Кос. КАРАТО прысл. Коратка. Дзе карато, там і рвецца. Альшаніца Квас. КАРБУНЕЦ м. Скула, гнойны нарыў. У нас клянуць так: "Каб цябе карбунцы ўзялі". Заполле Кос. КАРК м. Карак. Як начальніком стаў, то тут жа карка адгадаваў. Бусяж Міл. КАРКАВІК м. Чалавек, які дрэнна вымаўляе літару "р". І вучыла хлопца, і біла, нічого ні памагло, так і вырас каркавіком. Заполле Кос. КАРКАЦЬ незак. перан. Гаварыць. Ні каркай, як варона, лепяй паслухай другіх людзей. Гладышы Міл. КАРМАЗЫНАВЫ прым. Ярка-чырвоны. У вышыўцы много кармазынаваго коляру. Заполле Кос. КАРОСТА ж. Кастрыца. Каростаю пакот уцяплілі. Верашкі Квас. КАРОТЫ прым. Кароткі. Расце мая дзяўчына, усе сукенкі сталі каротыя. Альшаніца Квас. КАРПАН м. Паркан. Яловы карпан сто гадоў прастаіць, толькі жэрдкі знай мяняй. Заполле Кос. КАРПАНІНА ж. Адзін калочак з паркана. Найдаўжэй прастаяць у плоці карпаніна з яловаго тоўстаго галля. Заполле Кос. КАРТА ж. Тарфянік. Спачатку асушылі балота, а пасля падзялілі на карты - прамавугольнікі. Альшаніца Квас. КАРТАПЛЕННЕ н. Бульбоўнік. Картапленне даўней
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 274 ▶