Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
КАРАБУ'НІЦЦА незак. экспр. Лезці, караскацца. Старасць ні радасць: трэба карабуніцца на печ, грэць косці. Заполле Кос. КАРАВА'ЦЬ незак. Здзіраць кару, скабліць. Даўней, калі ні паспявалі ў маразы вывязці дзераво з дзялянкі, то каравалі. Заполле Кос. КАРАЧУ'Н м. Малы ростам чалавек. Маленькі, карачун, яго ў армію ніўзялі. Альшаніца Квас. КАРБАВА'ЦЬ незак. Абмяраць (сена, салому). Паставілі скірды саломы, сёні будуць карбаваць. Заполле Кос. КАРАЮ' прысл. Коратка. Дзе карато, там i рвецца. Альшаніца Квас. КАРБУ'НЕЦ м. Скула, гнойны нарыў. У нас клянуць так: "Каб цябе карбунцыўзялі". Заполле Кос. KAPK м. Карак. Як начальніком стаў, то тут жа карка адгадаваў. Бусяж Міл. KAPKA'BIK м. Чалавек, які дрэнна вымаўляе літару p". I вучыла хлопца, i біла, нічого ні памагло, так i вырас каркавіком. Заполле Кос. КА'РКАЦЬ незак. перан. Гаварыць. Hi каркай, якварона, лепяй паслухай другіхлюдзей. Гладышы Міл. КАРМАЗЫ'НАВЫ прым. Ярка-чырвоны. У вышыўцы много кармазынаваго коляру. Заполле Кос. KAPO'CTA ж. Кастрыца. Каростаю пакот уцяплілі. Верашкі Квас. КАРО'ТЫ прым. Кароткі. Расцемаядзяўчына,усесукенкі сталі каротыя. Альшаніца Квас. КАРПА'Н м. Паркан. Яловы карпан сто гадоў прастаіць,толькіжэрдкізнай мяняй. Заполле Кос. КАРПАНГНА ж. Адзін калочак з паркана. Найдаўжэй прастаяць у плоці карпаніна з яловаго тоўстаго галля. Заполле Кос. KA'PTA ж. Тарфянік. Спачатку асушылі балота, a пасля падзялілі на карты - прамавугольнікі. Альшаніца Квас. КАРТАПЛЕ'ННЕ н. Бульбоўнік. Картапленне даўней
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

kapkabik, kapocta, kapta, караваць, карбунец, каркаць, кармазынавы
3 👁
 ◀  / 274  ▶