Сякі-такі варнач — ды ўсё лепшы за плач. Собаль К.С., 1912 г.н., 1975. Бялавічы Кос. Варнач — тут: муж. Так супакойвае сябе жанчына, якую крыўдзіць няўдаліца-муж. а) Сякі-такі мужчына — ды ўсё ж дровы і лучына. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. б) Сякі-такі целяпей, а ўсё з ім ляпей. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. Таго сонца, што ў ваконцы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Так кажа хворы, бедны, няшчасны чалавек, у якога мала радасці ў жыцці. Тады адпачну, як рукі на грудзі складу. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас. Так адказвае чалавек, калі яго ўшчуваюць за празмерную працавітасць. Тады дзяцей вучаць, як каля лавы ходзяць. Радзюк У.А., 1930 г.н., 1997. Грыўда Міл. Вучыць дзіця трэба з маленькага. а) Тады сына вучаць, як упоперак лавы ляжыць. Пястрак С.Д., 1907 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Тваё дзела — з носа ды ў рот. Лушчык І.І. 1928 г.н., 1985. Альшаніца Квас. "Так асякуць таго, хто ўмешваяцца ў чужую справу" (тлум. інф.). а) Тваё дзела цялячае. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. Тваё "зараз" як польскае "пачэкай". Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Г. зн. доўга яшчэ давядзецца чакаць, пакуль будзе выканана просьба. Той здароўя не шануе, хто не хварэў. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Той сабака страшнейшы, што лашчыцца, а не той, што брэша. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. "Трэба асьцерагацца чалавека лісьлівага" (тлум. інф.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁