Пакуль тоўсты ссохне, то худы здохне. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "Трэба ж тоўстым бараніцца перат худымі, стройнымі, вось і кажуць" (тлум. інф.). Палюбі мяне чорную, а белую ўсялякі палюбіць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "Палюбі мяне, як я па-рабочаму апранута, а як апрануся па-сьвяточнаму, тады кажнаму даспадобы" (тлум. інф.). Па маёй смерці няхай тут хоць выюць чэрці. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. Так кажа чалавек з эгаістычнай натурай. Па малаку ног не павалаку. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Цяжкая праца патрабуе сытнай ежы. Памалу едзеш — далей будзеш. Бурдзюк У.У., 1970 г.н., 1985. Бялавічы Кос. Асцярожнасць, разважнасць нікому не пашкодзіць. Паміраць збірайся, а жыта сей. Карпенка В.М., 1926 г.н., 1984. Заполле Кос. "Як ні цяшко, а клапаціся пра будучыню: ні ты пакарыстаесься з працы свае, то іншыя дзякуй скажуць" (тлум. інф.). Пана клянуць, а пан таўсцее. Здзітавец С.І., 1921 г.н., 1995. Бусяж Міл. Праклёны багатаму не шкодзяць. Панам сеюць, жнуць і косяць, а сабе хлеба просяць. Мацвіеня В.А., 1917 г.н., 1995. Галік Міл. Так кажуць, калі хочуць падкрэсліць маёмасную няроўнасць. Па нітачцы клубок знойдзеш. Бабей Р.Д., 1911 г.н., 1995. Ёдчыкі Квас. Адна зачэпка дазволіць раскрыць злачынства. Паны сварацца, а ў мужыкоў чубы трашчаць. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. "Тыя, хто кіруя намі, сварацца, а дастаецца простаму чалавеку" (тлум. інф.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁