Няма горшай кары, як жыццё не ў пары. Собаль А.С., 1927 г.н., 2010. Заполле Кос.
"Кажны чалавек мусіць ажаніцца, так нам нададзено" (тлум. інф.).
Няма дроў — будуйся, няма хлеба — жаніся, няма грошай — судзіся. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос.
"Пачнеш будавацца — трэскі будуць, будзяш жаніцца — на каравай мукі дастаняш, будзяш судзіцца — пойдзяш грошы пазычаць" (тлум. інф.).
а) Няма хлеба — жаніся, людзі нанясуць, няма дроў — будуйся, трэскі будуць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Няма кахання без абдымання. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
"Любіць малады, то й абдымаяцца, слых чалавек мая, то песьні сьпявая, а музыка грая" (тлум. інф.).
Няма лесу без воўка, а сяла без злодзея. Станкевіч Т.А., 1970 г.н., 1985. Заполле Кос.
"У гурце, кампаніі заўсёды знойдзяцца чалавек, які выславіць усіх сваімі благімі ўчынкамі" (тлум. інф.).
Няма ні акыш, ні аюсь. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Кажуць пра гультая, у якога пусты хлеў.
Няма рыбы без косці, а чалавека без злосці. Лісок М.І., 1932 г.н., 1996. Альшаніца Квас.
Кожнага чалавека можна вывесці з цярпення.
Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос.
Так кажуць, калі хочуць выказаць замілаванне да роднага краю.
Няма статку — няма ўпадку. Шчурко Г.А., 1961 г.н., 2006. Заполле Кос.
Няма такіх грабель, каб ад сябе граблі. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1991. Альшаніца Квас.
Кожны стараецца для сябе і на сваю руку.
102 👁