Не ўмееш баўкун класці — не лезь на яго. Грудавы Р.А., 1904 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Баўкун — адмысловы воз. Г. зн. не бярыся не за сваю справу. "Як ні ўмееш баўкун класьці, то ні лесь на яго, бо абернесься" (тлум. інф.). Не ўмееш муціць, то й не бярыся. Доўжык В.Ф., 1906 г.н., 1985. Заполле Кос. Муціць — маніць. Не ўсе разам плачуць, не ўсе разам скачуць. Здзітавец М.М., 1885 г.н., 1966. Заполле Кос. "У адных — вясельле, а ў другіх — хаўтуры" (тлум. інф.). Не ўсё трэба гаварыць, што знаеш. Саўчук М.Р., 1922 г.н., 1997. Жытлін Жытл. Часам сказанае не прыносіць карысці. Не хвалі сябе, няхай людзі пахваляць. Жылка В.А., 1952 г.н., 2002. Заполле Кос. Людзі дадуць аб'ектыўную ацэнку тваёй вартасці. Не чапай дурня, а то бяды не абярэшся. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. Так папярэдзяць таго, хто звязваецца з неразумным чалавекам. Ніхто наперад не знае, што каго чакае. Макрушыц А.М., 1972 г.н., 1987. Бялавічы Кос. Пра нявызначанасць лёсу. Ніхто не бачыць, як сірата плача, а бачаць, як скача. Грудавы Р.А., 1904 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Ніхто не ведае, як хто абедае. Шчурко М.З., 1907 г.н., 1975. Заполле Кос. Праўды пра сямейнае жыццё іншых людзей да канца ніхто не ведае. Ніхто праўды не любіць. Макарчэня П.Ф., 1914 г.н., 1983. Заполле Кос. Ніхто сабе не вораг. Радзюк У.А., 1930 г.н., 1997. Грыўда Міл. Ніхто сабе ліха не жадае.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
96 👁