Кось-кось — ды ў аглоблі. Зайка А.П., 1911 г.н., 1982. Заполле Кос.
Кажуць так пра таго, хто спачатку абяцае залатыя горы, а пасля падманам дамагаецца карыслівых мэтаў.
а) Кось-кось да аброку, а пасля па боку. Зайка К.В., 1972 г.н., 1987. Заполле Кос.
б) Кось-кось, пакуль не запрог, а запрог, то пугаю. Голуб І.В., 1931 г.н., 2001. Скураты Квас.
Крадзеным не разжывешся. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Усякі крадзеж не на карысць.
а) Крадзеным сыты не будзеш. Шчурскі У.Ф., 1911 г.н., 1998. Альшаніца Квас.
б) На крадзеным не разбагацееш. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос.
Краса да вянца, а розум да канца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
"Краса мінецца, а розум — не" (тлум. інф.).
Крумкач крумкачу вока не выкале. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос.
Злодзеі, махляры моцна трымаюцца хаўрусу, іх яднае грэх.
Круці не круці, а грошы плаці. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2005. Заполле Кос.
"Зрабіў табе чалавек работу — заплаці яму па праўдзі" (тлум. інф.).
Круці не круці, а трэба памярці. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Так жыццё ўладкавана.
Крывога дзерава не выправіш. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Альшаніца Квас.
Дзерава — дрэва. Натуру чалавека цяжка змяніць.
Куды іголка, туды і нітка. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
"Галоўны ў сям'і — мужчына, гаспадар. Жонцы трэба трымацца гаспадара, слухацца" (тлум. інф.).
104 👁