46 · ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ За што купіў, за тое прадаю. Голуб І.В., 1931 г.н., 2003. Скураты Квас. "Што пачуў, тоя й кажу" (тлум. інф.). З багны выжанеш чорта, то ён у лес уцячэ. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. "Як пайдуць нелады ў хаці, то ад йіх цяшко атрэсьціся" (тлум. інф.). З бацькам і маці — Бог у хаце, хто іх зневажае, той шчасце губляе. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2001. Заполле Кос. "Німа большаго шчасьця на сьвеці, калі жывыя бацькі. Хто йіх крыўдзіць, німа таму дараваньня" (тлум. інф.). Збірай ззамаладу, то на старасць як знойдзеш. Сяўчук Л.А., 1905 г.н., 1983. Бялавічы Кос. "Старайся маладым дом пабудаваць, сат пасадзіць, сям'ю завесьці, сяброў прыдбаць, да поту працаваць, то старасьць будзя спакойная" (тлум. інф.). З Богам не патаргуешся. Лісок Л.І., 1951 г.н., 2001. Заполле Кос. З братам сварыся, а з суседам мірыся. Валах В.М., 1969 г.н., 1984. Бялавічы Кос. "Па-сусецку трэба жыць у згодзі й міры, памагаць адзін аднаму" (тлум. інф.). З вечара дзеўка, а ранкам дзіця. Зайка А.І., 1953 г.н., 2002. Альшаніца Квас. Так кажуць пра дзяўчыну-падлетка. З вялікага грому ды малы дождж. Шашук Ф.С., 1922 г.н., 2001. Руда Падст. "Некалі камуністы казалі, шчо пабудуюць рай на зямле – камунізм. Шуму, гвалту нарабілі. Але зь вялікаго грому ды малы дошч" (тлум. інф.). З гурту выбераш курту. Валах М.А., 1937 г.н., 1994. Бялавічы Кос. Хто перабірае, той добрай жонкі не мае. Здаровы з хворага не спагадае. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
123 👁