Старонка 282
◀ / 290 ▶
Як гара з плеч спала. Майсейчык А.А., 1924 г.н., 1984. Гошчава Стайк. "Пасадзіў картоплі, то як гара сь плеч спала" (з аповеду інф.). Як гарох ад сцяны. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 1996. Скураты Квас. Пра неслуха. "Ад яго атскоквая як гарох ат сьцяны" (прыклад інф.). Як дзеравяная. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2008. Заполле Кос. Пра зашэрхлую частку цела. Як добры дурань. Бялевіч І.М., 1920 г.н., 1995. Даргужы Міл. "Пляце рэзгіні, а я слухаю, вушы разьвесіўшы, веру яму, як добры дурань" (з аповеду інф.). Як другі раз на свет нарадзіўся. Стась І.В., 1912 г.н., 1995. Заполле Кос. "Кінуў, братко, курыць, то паверыш, як другі раз на сьвет нарадзіўся" (з аповеду інф.). Як за пазухай жылі. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2005. Заполле Кос. Г. зн. у цяпле, у доглядзе, у дастатку. Як запалку запаліць. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "Хуткі да бітвы як запалка (м. р.) запаліць" (прыклад інф.). Як за рукі пабраліся. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. "Адно за адным паўміралі як за рукі пабраліся" (з аповеду інф.). а) Як за рукі пабраўшыся. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "Пайшлі на той сьвет як за рукі пабраўшыся" (з аповеду інф.). Г. зн. памерлі хутка, адно за адным. Звычайна кажуць пра мужа і жонку. Як застыў. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Альшаніца Квас. "Гэдак спалохаўся воўка, што мову адняло, стаю як застыў" (з аповеду інф.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 290 ▶