Старонка 270
◀ / 290 ▶
Твая хвароба як маё здароўе. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1984. Заполле Кос. Так кажа хваравіты чалавек таму, хто вельмі скардзіцца на сваё здароўе. Тлусты як барсук. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Альшаніца Квас. Тонкі як лісток. Гойшык І.І., 1923 г.н., 1996. Размеркі Стайк. Тонкі як тычка. Шчурко М.А., 1936 г.н., 1999. Заполле Кос. Тоўстая як печ. Харэвін К.К., 1925 г.н., 2011. Грыўда Міл. Тоўсты як бочка. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Тоўсты як калодка. Харэвін К.К., 1925 г.н., 2005. Грыўда Міл. Тоўсты як матушка. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Матушка – пападдзя. "Матушцы людзі нясуць усё смачнае, яна есьць і таўсьцея" (тлум. інф.). Трава густая як шчотка. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Трапечацца як птушачка. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. Трасецца як у трасцы. Шыманчык У.А., 1917 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Трасца – ліхаманка, малярыя. Трымаецца як сляпы за торбу. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2008. Заполле Кос. Г. зн. моцна трымаецца за нешта. Трымацца як вош кажуха. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. "Трымайся работы як вош кажуха. Вош кажуха ні пакіня, бо цяпло, гэдак і ты: трымайся работы, лепшае ні знойдзяш" (прыклад інф.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 290 ▶