Сукенка як карова пажавала. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Альшаніца Квас.
Г. зн. пакамечаная.
Суп як памыі. Здзітавец А.М., 1912 г.н., 1982. Заполле Кос.
Г. зн. нясмачны.
Сухі як порах. Максімчык В.У., 1933 г.н., 1998. Бялавічы Кос.
Сухі як трэска. Шашук Ф.С., 1922 г.н., 1995. Руда Падст.
Счарнеў як галавешка (як цёмная ноч). Лушчык А.І., 1953 г.н., 1998. Альшаніца Квас.
"Так кажуць пра чалавека, у якого вялікае гора" (тлум. інф.).
Счарнеў як цёмная ноч. Лушчык А.І., 1953 г.н., 1998. Альшаніца Квас.
Тое самае.
Сшурпіўся як мокрая курыца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Сшурпіцца – натапырыцца. Тут: скурчыўся ад холаду.
Сыкае як змяя. Грэцкі У.М., 1910 г.н., 1979. Бялавічы Кос.
Сыны як дубы. Снітка Г.В., 1925 г.н., 2001. Любішчыцы Люб.
Г. зн. здаровыя, дужыя.
Сыпле снег як з мяха. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос.
Кажуць, як ідзе густы снег.
Сыплецца як парахня. Кікун У.Ф., 1933 г.н., 2001. Мілейкі Міл.
Пра тое, што ад доўгага захоўвання збуцвела, спарахнела, сатлела.
Сыты як мянёк. Вясна У.Л., 1942 г.н., 2002. Заполле Кос.
Мянёк – мянтуз (Lota lota). Тут: тоўсты, гладкі.
81 👁