Рукі як коцаўбы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас.
Пра неспрактыкаванага чалавека, няўмеку. Кацаўба — таўкач.
Рукі як кочаргі. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Пра нязграбнага, няўмелага ў працы чалавека.
Ручкі як перавязаныя. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос.
Пра дзіцячыя тоўсценькія пульхныя ручкі.
Рыжы як сабака. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас.
Сагнуўся як свіны татка. Лісок Ё.І., 1936 г.н., 1985. Альшаніца Квас.
“Сьвінымі таткамі называлі хлопчыкаў-падлеткаў, якія пасьвілі сьвіней. І спаць хочацца, і непагаць, а ім трэба пільнаваць статак. Утуліць галаву ў плечы, згорбіцца, загнецца, але трывая” (тлум. інф.). Загнуцца — тут: сагнуцца.
Салёнае, што ляк. Гардзейка А.М., 1915 г.н., 1995. Галік Міл.
Ляк — лёк.
Салодкі як сон. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк.
Сапе як кавальскі мех. Мінчук М.Дз., 1930 г.н., 1997. Галенчыцы Ягл.
Сарваўся як сабака з ланцуга. Макарчэня М.А., 1945 г.н., 2003. Заполле Кос.
“Слова яму ўпоперак ні скажы, пабех, як сабака з ланцуга сарваўся” (з аповеду інф.).
Сварацца як звядзёныя. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос.
“Свае, родныя, а сварацца як зьвядзёныя, як іх сілаю разом жыць застаўляюць” (з аповеду інф.).
Сівы як голуб. Кухценя П.М., 1923 г.н., 1995. Сенькавічы Падст.
83 👁