Рабіць як ласку. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
"Папрасіла памахчы, згадзіўся, але робіць як ласку, с такім незадаволеным выглядом, лепяй яго ні прасіла п" (прыклад інф.).
Рабы як галубінае яйцо. Міхінкевіч А.В., 1962 г.н., 2004. Гічыцы Ягл.
Рабы як кніжынае яйцо. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас.
Кніжынае яйцо – яйка кнігаўкі. Яно ў крапінкі.
Раве як бык. Міскевіч М.М., 1913 г.н., 1995. Харошча Міл.
Раве як рэзаны. Лісок М.І., 1932 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Рагоча як жарабец. Шашук Ф.С., 1922 г.н., 2001. Руда Падст.
Рады як дзіця. Паўлоўская Т.М., 1948 г.н., 2003. Косава.
Разбегліся як мышы па свеце. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
"Пагадавалі яны дзяцей, разьбегліся тыя як мышы па сьвеці, а бацькі адны веку дажывалі" (з аповеду інф.).
Разгадаваўся як паршук. Макарчэня М.А., 1945 г.н., 2003. Заполле Кос.
Паршук – парсюк. Тут: стаў тоўсты, тлусты.
Разлезлася як гліна. Шчурко Л.І., 1949 г.н., 1999. Заполле Кос.
"Забылася схаваць грутку масла ў халадзільнік, а яно ў цяпле разьлезласё як гліна" (з аповеду інф.).
Разлёгся як пан. Крыштопік В.Л., 1965 г.н., 2003. Зялёны Бор Стайк.
Г. зн. свабодна раскінуўшыся, заняўшы шмат месца.
Разрабілася як печ. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос.
Разрабіцца – патаўсцець. Тут: стала тоўстай, непаваротлівай, грузнай.
78 👁