Старонка 248
◀ / 290 ▶
Наклаў як дроў. Мяцечка У.А., 1923 г.н., 2003. Мілейкі Міл. "Паршука закалоў, то наклаў сала ў кубеляц як дроў" (прыклад інф.). Наклаў (насыпаў) як падняць. Зыбайла С.А., 1909 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Г. зн. многа, пад завязку, як здужае падняць. Наляцелі як саранча. Здзітавец М.М., 1885 г.н., 1966. Заполле Кос. Пра людзей, якія, нечакана з'явіўшыся, робяць шкоду. Наляцеў як каршун. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2002. Заполле Кос. Г. зн. нечакана, раптоўна, з дрэннымі намерамі. Напхалася як селядцоў у бочку. Андрыяшка А.В., 1933 г.н., 2010. Размеркі Стайк. Г. зн. вельмі многа. Нараві яму як скуле. Зубко Л.У., 1935 г.н., 2009. Бялавічы Кос. Наравіць — дагаджаць. "Нараві яму як скуле, дагаджай, бойся сказаць напоперак слова. І як ты жывеш с такім чалавеком?" (з аповеду інф.). Насаты як склюд. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Пра чалавека з вялікім носам. Склюд — цяслярская сякера з доўгім лязом. Наставіўся як ёрш. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Альшаніца Квас. а) Настабоўчыўся як ёрш. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Альшаніца Квас. б) Натапырыўся як ёрш. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Альшаніца Квас. Насыпаў як завязаць. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. Г. зн. поўна, да верху, пад завязку.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁
◀ / 290 ▶