Купаецца як нырка ў лаю. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст.
Пра чалавека, які жыве ў дастатку.
Кучаравы як баран. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк.
Лава (падлога, стол) як жаўток. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 1985. Скураты Квас.
"Даўней падлогу ў хаці і мэблю ні фарбавалі, а мылі, выскрабалі чысто, да жоўценькаго" (тлум. інф.).
Ласы як кот на каўбасы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Альшаніца Квас.
Лезе ў вочы як аса. Бакіевіч А.К., 1918 г.н., 2001. Косава.
Лезе ў вочы як слата. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Пра надакучлівага, назойлівага чалавека.
Лезе ў вочы як дым. Ганчарэня Г.Р., 1907 г.н., 1991. Заполле Кос.
Тое самае.
Лёгкі як пух (пярынка). Макарчэня М.А., 1945 г.н., 2003. Заполле Кос.
Лёгкія як кавальскія мяхі. Трында В.Я., 1962 г.н., 2002. Заполле Кос.
Г. зн. вялікія, магутныя.
Лёд як шкло. Кулецкая Р.А., 1928 г.н., 1997. Грыўда Міл.
Г. зн. гладкі, бліскучы.
Лётае як вецер. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Увесь час рухаецца, не сунімецца, не пастаіць ні хвілінкі.
Лётае як шалёны. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2005. Заполле Кос.
Носіцца, бегае імкліва, без супынку.
Лопнула як болбатка (бурбалка). Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2001. Косава.
Пра няспраўджаную задуму.
85 👁