Зямля як ток. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 1985. Скураты Квас.
Цвёрдая.
Ідзе як курыца з яйцом. Шчурко М.З., 1907 г.н., 1974. Заполле Кос.
Г. зн. асцярожна ступаючы.
Ідзе як нежывы. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос.
Ідзе як назаўтра. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Г. зн. павольна, ледзь ногі перастаўляючы.
Ідзе як не сваімі нагамі. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 1985. Скураты Квас.
Ідзе як пава. Рабчэня Т.І., 1942 г.н., 2007. Заполле Кос.
Г. зн. з ганарліва ўзнятай галавой.
Ідзе як пан. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос.
Г. зн. паважна, самавіта.
Ідзе як піша. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Г. зн. роўна, прыгожа.
Ідзе як п'яны. Серая В.В., 1912 г.н., 1984. Заполле Кос.
Іржуць як коні. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк.
Іржуць – рагочуць. Тут: гучна, нястрымна.
Казаць як на споведзі. Лісок В.І., 1951 г.н., 2001. Заполле Кос.
Казаць шчыра, праўдзіва, даверліва.
Калючы як бадзяк. Радзюк У.А., 1930 г.н., 1997. Грыўда Міл.
"Пра чалавека, які ні ш чым ні згаджаяцца, мая на ўсё сваю думку" (тлум. інф.).
Капуста як трава. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас.
Капуста – тут: страва. Кажуць "як трава" пра ўсякую непасоленую ежу.
75 👁