Старонка 228
◀ / 290 ▶
Дарога як струна. Снітка Г.В., 1925 г.н., 2001. Любішчыцы Люб. Г. зн. роўная, простая. Дарога як шкло. Гарчакоў А.К., 1938 г.н., 2001. Бараны Ягл. Пра гладкую, коўзкую зімовую дарогу. Даў як воўк кабыле. Жаліс Э.В., 1939 г.н., 2004. Няхачава Стайк. Тут: нічога не даў. Даюць есці як кату лізнуць. Петручэня М.І., 1931 г.н., 2006. Кушняры Падст. Г. зн. мала, вобмаль. Дзень пратаўклася як таўкач у ступе. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Альшаніца Квас. “Так кажа пра сябе жанчына: здаецца, цэлы дзень рабіла, рупілася, а работы не відно” (тлум. інф.). Дзерава як звон. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Тут: моцная, стрыжнёвая драўніна. “Стукняш сакераю па дзераві, ажно зьвініць” (прыклад інф.). Дзерава як струна. Аўласевіч С.С., 1921 г.н., 2001. Няхачава Стайк. Г. зн. роўная, простая драўніна, без сучкоў. Дзеўка – агонь. Коцік І.М., 1933 г.н., 2004. Падстарынь Падст. Г. зн. баявая дзеўчына, весялуха. Дзеўка як лялька. Бакіевіч А.К., 1918 г.н., 2004. Косава. Г. зн. прыгожая. Дзеўка як падушка (пампушка). Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. “Так скажуць пра пульхную, тоўстую дзеўчыну” (тлум. інф.). Дзеўка як півоня. Ступак М.П., 1930 г.н., 2004. Падстарынь Падст. Г. зн. прыгожая, вылучаецца сярод іншых.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 290 ▶