ДРАЖНІЛКІ-КЕПІКІ
Андрэй за усіх мудрэй. Свігла В.А., 1958 г.н., 2002. Косава.
Андрэй, не дурэй, не дзяры сарочкі, ты не праў, ты не ткаў — не твае і дочкі! Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас.
Гаварыў чорт: "Кузьму вазьму!" Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос.
Гаўрыла заліў рыла. Зайка Е.Я., 1903 г.н., 1980. Заполле Кос.
Заліў рыла — напіўся.
Даніла паехаў па мыла. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2002. Скураты Квас.
Дзяніс палез на ніз. Зубко Л.У., 1935 г.н., 2003. Бялавічы Кос.
За гарою вецер вее, а Мікіта жыта сее. Мікіціха козы доіць, а Мікіта хлявы строіць. Мікіта-чыкіта, ні я то — твой тато. А ў Антося хлеў з палосся, а ў Мікіты — хлеў з ракіты. Мікіта-чыкіта, не я то — твой тато. Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос.
Палоссе — вузкія, доўгія палосы лыка.
Зося без спадніцы і валосся. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас.
Ігнат не вінават, вінавата Агата, што лягла пад Ігната. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас.
85 👁