Тэндаль! 1996. Альшаніца Квас.
"І гаворка ў мушчыны альбы-якая, і ходзіць нага за ногу — гэто тэндаль" (тлум. інф.).
Убоіска! 1980. Заполле Кос.
Лянівы як вол.
Хамло! 1999. Бялавічы Кос.
Нявыхаваны, грубы чалавек.
Хамула! 1999. Бялавічы Кос.
Тое самае.
Хамут! 1998. Боркі Люб.
Нявыхаваны, неадукаваны чалавек.
Хвалідуп! 1985. Заполле Кос.
Чалавек, які любіць пахваліцца; хвалько.
Хварсун! 1996. Гошчава Стайк.
Задавака.
Храпач! 1979. Альшаніца Квас.
Чалавек з шырокімі ноздрамі.
Хруля! 1980. Заполле Кос.
Пра таго, хто доўгі час хварэе, не папраўляецца.
Целямпей! 1995. Быч Стайк.
Маруда, цяльпук.
Цынцоха! 1996. Заполле Кос.
Жанчына з вялікім бюстам.
Цытра! 1996. Стайкі Стайк.
Пра нахабную, ліхую жанчыну, якая нікому не выбачыць.
Чмутар! 1996. Стайкі Стайк.
Варажбіт.
Чорт лупаты! 1996. Косава.
Пра вірлавокага чалавека.
Чорт лысы! 1995. Харошча Міл.
Пра лысага чалавека.
79 👁