Старонка 203
◀ / 290 ▶
Нэнза! 1995. Мілейкі Міл. Той, хто ўвесь час ные, скардзіцца. Нячыстая сіла! 1995. Альшаніца Квас. Кажуць таму, хто паводзіць сябе абуральна. Падскрэбуха! 2003. Скураты Квас. Пра апошняе дзіця ў сям'і. Пашкуда (пашкудзяр)! 1995. Харошча Міл. Брыдкі, агідны чалавек. Певень восеньскі! 1985. Альшаніца Квас. Кажуць на маладога задзірыстага хлопца. "Певянь восеньскі — с позьніх куранят. Ён малады, задзірысты, яму хочацца пабіцца с старым пеўням" (тлум. інф.). Піскля! 1996. Галік Міл. Польскі кавалер! 1995. Альшаніца Квас. Стары халасцяк. Порацік! 1980. Заполле Кос. Маруда. Поркала! 1986. Альшаніца Квас. Тое самае. Порхаўка старая! 1995.Аляксейкі Стайк. Здзеклівая абраза. Кажуць на дзеўку-векавуху. Прайдзісвет! 1996. Яблонка Жытл. Кажуць на таго, хто не трымаецца роднага кута, а гойсае па белым свеце. Прыблуда! 1996. Размеркі Стайк. Першае значэнне: прымак; другое — чужы, нетутэйшы чалавек. Пудзіла агароднае! 2011. Заполле Кос. Пра неахайнага ці безгустоўна апранутага чалавека. Пунтовік! 1995. Сенькавічы Падст. Зацяты, упарты чалавек. Пустабрэх! 1997. Дубітава Кос. Пра таго, чыя гаворка пустая.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 290 ▶