Старонка 194
◀ / 290 ▶
Акалуха! 1988. Бялавічы Кос. Неакуратная жанчына. Альфабэт дурны! 1985. Заполле Кос. Пра непісьменнага, неразвітога чалавека. Анціхрыст! 1985. Хрышчонавічы Квас. Тут: бязбожнік. Анчутка! 1996. Заполле Кос. Анчутка — нячысцік, сатана. Апівош (апівоша, апівошына) гэты! 1991. Скураты Квас. Пра п'яніцу. Арыштант гэты! 1985. Квасевічы Квас. Кажуць на неслуха, забіяку. Асмалак чорны! 1991. Старажоўшчына Кос. Гэтак смяюцца з смуглявага чалавека. Атрута на блохі! 1985. Альшаніца Квас. Пра ўяду, назолу. Баба, а не чалавек! 1985. Заполле Кос. Баба — тут: жанчына. Гэтак кажуць пра таго, каму бракуе мужчынскіх якасцяў. Байстар! 1985. Заполле Кос. Байстар — пазашлюбнае дзіця. Балдавешка дурная! 1985. Альшаніца Квас. Так зняважліва кажуць пра лянівага, някемлівага чалавека. Баран дурны! 1985. Бялавічы Кос. Пра таго, хто часта памыляецца праз сваю ўпартасць. Басота гэтая! 1991. Галік Міл. Кажуць на таго, хто бедны праз сваю бесклапотнасць, гультайства. Бізун! 1997. Гічыцы Ягл. Бізун — тут: неслух. Блэндала пустое! 1985. Заполле Кос. Пра таго, хто гаворыць шмат, але без ладу.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁
◀ / 290 ▶