ПРЫКМЕТЫ 3 НАРОДНАГА КАЛЕНДАРА, НАЗІРАННІ * 135 Пытае Ілля, ці гатова ралля, a Усиление, ці гатова насенне. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. "Звычайно да Ільлі кажны гаспадар стараўся зраліць палеток, a ўжэ пасъля Успленъня, ці, як казалі, першай Прачыстай, пачыналі сеяць азімае жыто" (тлум. інф.). Зраліць — заараць. Сабака качаецца з боку на бок — чакай змены надвор'я. Харэвін К.К., 1925 г.н., 2011. Грыўда Міл. Свіння збірае па надворку салому i носіць у хлеў — уначы дождж будзе. Харэвін K.K., 1925 г.н., 2011. Грыўда Міл. Сухі марац, мокры май — будзе жыта, нібы гай. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Трашчы, не трашчы - прайшлі Крашчы (Вадохрышчы). Крывецкая В.М., 1952 г.н., 2006. Бялавічы Кос. Лічылася, што пасля Вадохрышча (6 (19) студзеня) вялікіх маразоў ужо не будзе. Увосень — работ восем. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. Удушуся, удаўлюся, а на сёмым тыдні акажуся. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "На сёмом тыдні пасъля Каляд прылятая з выраю жаваранок" (тлум. інф.). У марцы, як у гарцы. Вясна А.А., 1901 г.н., 1980. Заполле Кос. Гарнец — мера сыпкіх рэчываў, звычайна мералі зерне. Пра няўстойлівае сакавіцкае надвор'е, "перамешанае, як у гарцы". У Якуба адна рахуба: або забіць, або спаліць. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Якуб — прысвятак. Ва ўніятаў прыпадае на 25 ліпеня. У гэты дзень здараліся навальніцы з маланкай i громам. Як грыміць гром на голы лес, то будзе галодны год. Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2002. Косава. Як зязюля кукуе, каб хоць вока закрыць лісток быў, то добры год будзе. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас
Дадатковыя словы
надворе, надворя
18 👁