Якая шкурка, такая натурка. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2001. Заполле Кос.
Па выглядзе пазнаеш характар чалавека.
Якая яда, такая хада. Шчурко Л.М., 1971 г.н., 1985. Заполле Кос.
Як хто пад'еў, так і робіць.
Як багаты, то і разумны. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк.
"Можа, і не хацеў бы, а прыходзіцца слухаць багатаго" (тлум. інф.).
Як бацька памрэ, то дзеці напалову сіроты, а як маці памрэ, то круглыя сіроты. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
"Як бацько памрэ, то маці дзяцей ні пакіня, усё для йіх аддасьць, а як маці памрэ, то бацько пра дзяцей хутко забудзяцца, бо жонку сабе шукая" (тлум. інф.).
Як беднаму жаніцца, то і ноч кароткая. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас.
"Беднаму заўсёды ні шанцуя" (тлум. інф.).
Як Бог красу дзяліў — спала, як Бог шчасце дзяліў — устала. Лісок Ё.І., 1936 г.н., 1990. Альшаніца Квас.
Як Бог лесу не зраўнаваў, так і людзей. Шчурко М.З., 1907 г.н., 1974. Заполле Кос.
"Лес ніроўны й людзі ніроўныя" (тлум. інф.).
Як Бог не згубіць, то людзі не загубяць. Шчурко М.Дз., 1941 г.н., 2014. Заполле Кос.
"Калі бох цябе ні пакіня, то людзей баяцца німа чаго" (тлум. інф.).
а) Як Бог не згубіць, то людзі нічога не зробяць. Шчурко Ф.А., 1926 г.н., 2002. Заполле Кос.
"Усё ва ўладзе бога. Як бох ні забудзяцца, ні пакіня цябе, людзі нічого ні зробяць" (тлум. інф.).
Як будзе добры дагляд, то буду і да Каляд. Шчурко Л.І., 1949 г.н., 2009. Заполле Кос.
"Даўней трымаліся сваяцтва. Бывало, памалоцяць збожжа, назапасяць дроў на зіму, тады ходзяць у госьці адзін да аднаго. Гасьцявалі й тыдзень, і другі. Ні чужаліся гэдак, як зара" (тлум. інф.).
96 👁