Што людзям, тое і нам. Крывецкая В.М., 1977 г.н., 1991. Бялавічы Кос.
"Што будзя людзям, тое й нам, німа чаго загадзя пераймацца" (тлум. інф.).
Што малое здзярэ, то старое зжарэ. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
"І малыя, і старыя ні працуюць. Яны ні могуць прынесьці прыбытак у гаспадарцы" (тлум. інф.).
Што пастол зробіць, тое бот не пераробіць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
"Часам малы начальнік як зробіць, то і высокаму начальніку цяжка перарабіць" (тлум. інф.).
Што праўда, то не грэх. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2001. Заполле Кос.
Якая б ні была праўда непрыемная, але трэба з ёю пагадзіцца.
а) Што торба — то не мех, што праўда — то не грэх. Букшта В.К., 1938 г.н., 2001. Сенькавічы Падст.
Што старана, то навіна. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Што ў касцелі, тое і ў пасцелі. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 19800. Заполле Кос.
Пра чалавека, які не бачыць розніцы паміж святочным адзеннем і буднім; пра неахайнасць.
Шчаняты хутка робяцца, ды сляпыя родзяцца. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2004. Скураты Квас.
Што зроблена хутка, будзе мець кароткі век.
Шчасліваму і Бог памагае. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Шчасце за гарамі, а бяда за плячамі. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк.
"Ніхто ні ведая, як стаць шчасьлівым, а бяда — яна вось, побач с табою" (тлум. інф.).
Шыла ў мяху не схаваеш. Мінчук М.Дз., 1930 г.н., 1997. Галенчыцы Ягл.
96 👁