а) У скорага на пупе, у лявага на дупе. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос.
Лявы — лянівы.
У страха вочы вялікія. Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос.
"Баязьлівы й пня баіцца" (тлум. інф.).
У судзе багаты рэдка вінаваты. Собаль П.З., 1927 г.н., 2003. Квасевічы Квас.
"Рэдка вінаваты, бо аткупіцца" (тлум. інф.).
У сэрца (у душу) не заглянеш. Бакіевіч А.К., 1918 г.н., 2003. Косава.
Усякая матка хваліць сваё дзіцятка. Максімчык А.Р., 1897 г.н., 1975. Заполле Кос.
У Тамаша жонка хараша, а ў Рыгора — хоць вывезі з двора. Ціток А.У., 1905 г.н., 1975. Заполле Кос.
"Бо Тамаш ніколі ні скажа на людзях пра сваю жонку кепскага слова, а Рыгор як нагаворыць, то хоць з двара вывозь" (тлум. інф.).
У ціхім балоце чэрці водзяцца. Лісок Н.В., 1929 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
"Ніхто ні загляне ў душу чалавека: з выгляду ціхмяны, рахманы, а тоіць буру ў сабе" (тлум. інф.).
У чужое шчасце не ўкупішся. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас.
"Чужое шчасьце сабе ні забярэш" (тлум. інф.).
У чужой старане не так сонца свеціць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
"Усё інакш на чужыні, цяшко прывыкнуць і да людзей, і да звычаёў, і да клімату" (тлум. інф.).
У чужую душу не заглянеш. Мажэйка І.М., 1969 г.н., 1984. Бялавічы Кос.
У чужым воку парушынку згледзіць, а ў сваім бервяна не бачыць. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос.
Пра таго, хто заўважае чужыя хібы, але не бачыць сваіх.
104 👁