Мікратапаніміка Івацэвіччыны (2018). А. Ф. Зайка

 ◀  / 230  ▶ 
КАТОЦІН МОСТ 97 КАРЫЦІНО н. лагчына, зарослая кустоўем. У Карыціні доўго вада стаіць. Дзікія качкі пасьпявалі там качанят вывясьці, пакуль вада спадзя (інф.). Скураты Квас. КАРЫЦІНКІ мн. поле. Альшаніца Квас. КАРЫЦІЧЫ мн. урочышча, ніўка. Вяда Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. i Клец. княст., 1554 г., 139). КАРЭЦІНА н. балота. Ятвезь Квас. КАРЭЦІНО н. балота. Була Міл., Косава; сенажаць. Хадоркі Кос. КАСАЧОЎ ГРУД м. пагорак сярод лесу. Сярадава Жытл. КАСІН0ВО н. найменне былога панскага маёнтка. Стайкі Стайк. KACÓBA ШВА ж. урочышча, ніўка там. Коланск Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. i Клец. княст., 1555 г., 160). КАСТУСЁЎ В0СТРАЎ м. востраў сярод балота. У Дзядах (інф.). Бялавічы Кос. КАСЦЁЛАК м. лес. Недалёка стаяў касьцёл (інф.). Заполле Кос. КАСЦЮК0ВА ж. дарога. Аляксейкі Стайк. КАСЦЮК0Ў ДУБ м. урочышча, ніўка там. Малая Гаць Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. i Клец. княст., 1554 г., 151; Шсц. кн. Шн. ст., 1561—1566 гг., 160—161). КАСЦЮШКАВА ТАРА ж. поле. Вуглы Быц. КАСЯ ж. востраў. Пад Тышкавічы (інф.). Аброва Абр.; поле. Вулька-Целяханская Целях.; груд сярод балота. На грудзе, на Kaci, ніц ні росло, бо адзін пясок (інф.). Хадакі Жытл. КАСЯН0ВА ГОРА ж. поле. Узгорыстпае (інф.). Турная Святав. КАТ0ВАЯ ВОСЬ ж. балота. Надзел чалавека па прозьвішчы Kom (інф.). Сярадава Жытл. КАТ0ЦІН МОСТ м. Мост цераз рэчку Фядоска. На гзтым мосъце разьбіўся чалавек на матацыкле, меў мянушку Komorna (інф.). Алыпаніца Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 230  ▶