КАНЕЦ ГАРЫ м. урочышча, ніўка там. Вялікая Гаць Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1554 г., 149).
КАНЁЎСКАЕ н. поле. Яблонка Жытл.
КАНІСТРАТАВА н. балота. Багна была, назва па імю Каністрат (інф.). Партызанаўка Новадзяв. Слон.
КАНЦЫ ВАЛОК мн. поле. Панкі Люб., Чамялы Вольк.
КАНЦЫ РЭК мн. крыніцы. Таўцвілы Варан. Пруж.
КАНЧАНЫ мн. частка вёскі. Стайкі Стайк.
КАПА ж. частка вёскі. Казалі старыя людзі, там даўней зьбіраўся вясковы сход (інф.). Заполле Кос.
КАПЕЙНА н. воступ. Бялавіцкая пушча Слон. пав. (Рэвізія пушчаў, 1559 г., 23).
КАПЕЙНАЕ н. поле. Так называласё поле, якім карысталіся ўсім сялом, капою. А ўвесь ураджай ішоў у магазын (інф.). Гошчава Стайк.; балота. Сено з Капейнаго дзялілі капіцамі на ўсю грамаду (інф.). Заполле Кос.; балота. Здзітаўская пушча Слон. пав. (Рэвізія пушчаў, 1559 г., 21).
КАПУСТОЎСКАЕ н. поле. Быў хутар, а належаў ён Капусьце (інф.). Була Міл.
КАРАБ'Е н. балота, лес. У нас лес называюць Караб'ём. А ў лесі балотцо было, круглае, як вялікая лубяная каробка (інф.). Гічыцы Ягл.
КАРАБ'Я ж. лес. Козікі Коз.
КАРАЛЁВА ГАЦЬ ж. воступ. Ласасінская пушча Слон. пав. (Рэвізія пушчаў, 1559 г., 22).
КАРАЛЯЎ ХВОЙНІК м. лес. Быў пан і меў імя Караль, а прозьвішча ў яго было Лукоўскі (інф.). Ятвезь Квас.
КАРАМАНЬ м. поле. Волька Вольк.
КАРАЧАНАЎСКА ж. дарога. Косава.
КАРАЧАНСКАЕ н. возера. Корачын Жытл.
КАРАЧЭНСКАЯ ж. дарога ў вёску Корачын. Хадакі Жытл.
77 👁