Старонка 88
◀ / 230 ▶
ЗАХАРКАЎ ЛУГ м. поле, луг. Куляшы Міл. ЗАХАРКОЎ ХУТАР м. поле. Хадоркі Кос. ЗА ЦЕРАБЕЖНАЙ ГАРОЙ было балота, цяпер тарфянік. Магіліцы Вольк. ЗАШЧЫТА ж. лес. Альшаніца Квас., Палешукі Варан. Пруж., Рудня Рэчк.; лес. Акопы капалі ў гэту вайну (інф.). Хрышчонавічы Квас. ЗА ЮНДЗІЛАМІ лес. Магіліцы Вольк. ЗАЯЛОЎЕ н. балота. За яловым лесам (інф.). Заполле Кос. ЗА ЯМНІКОМ поле. Шчытна Варан. Пруж. ЗАЯЧЫ АСТРАВОК м. пагорак. За Грабіною, у Аступку (інф.). Бялавічы Квас. ЗБІШЧА н. балота. Сенькавічы Падст. ЗБОЛОЦЦЕ н. драбналессе, хмызняк. Турная Святав. ЗБОРЫШЧА н. лес. Магіліцы Вольк. ЗБЫР'Е н. поле, паша. Глінішча Целях. ЗБЮРНІК м. балота. Даманава Даман. ЗВЭРУБІШЧА н. лес. Месца, дзе ладзілі пасткі на буйных драпежных зьвяроў (інф.). Турная Святав. ЗВЯРУБІШЧА н. лес. У Зьвярубішчы ўсё рабілі ямы-лавушкі на зьвяроў (інф.). Уласаўцы Жытл. ЗВЯРЫНЕЦ м. лес, балота, крынічка там. Даўней была зьвераферма (інф.). Загалічы Паўл. Пруж.; лес. Зьвярыная ферма даўней там была (інф.). Манцюты Быц.; былы лясны заказнік. У зьвярынцу было шмат ласёў і баброў. Быў прыстаўлены для аховы лясьнік (інф.). Няхачава Стайк.; лес. Стайкі Стайк. ЗДЗЕСЕЎ ХУТАР м. поле. Хутаранец меў мянушку Зьдзесь, бо надта любіў ужываць гэтае рускае слова (інф.). Альшаніца Квас. ЗДУХА ж. поле. На полі мокрыя ўпадзіны (інф.). Мілейкі Міл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 230 ▶