Мікратапаніміка Івацэвіччыны (2018). А. Ф. Зайка

 ◀  / 230  ▶ 
ЗА САДОМ ЗА САДОМ поле. Була Міл. ЗАСЕКА ж. лес. На гасьцінцы Міхалін — Ружаны (інф.). Варанілавічы Варан. Пруж. ЗАСЁКІ мн. балота. На балоце, на невялікім востраве, царскія салдаты засеклі шаблямі чалавека (інф.). Заполле Кос. ЗАСЁЛЛЕ н. поле. Ёдчыкі Квас. ЗА СМУГАЮ поле. Рацкевічы Міл. ЗА С0НЯЙ поле. Хутор некалі там быў (інф.). Магіліцы Вольк. ЗАС0ЎЕ н. поле. Грыўда Міл.; лес. Малая Гаць Вядск. вол. (Шсц. кн. Шн. i Клец. княст., 1554 г., 158). ЗАСТАВЕ н. поле. Боркі Падст. ЗАСТАРЫННЕ н. урочышча, ніўка там. Коланск Вядск. вол. (Шсц. кн. Шн. i Клец. княст., 1555 г., 161). ЗАСТРАЛЛЕ н. лес. Выганашчы Выган. ЗА СТРУГАЮ балацявіна. Доўгая Святав. ЗАСТУБЛО н. грудок. Святая Воля Святав. ЗАСТЭЗЬКЕ н. поле. Застоеная зямля, папар (інф.). Выганашчы Выган. ЗАСЦЁНАК м. балота. Була Міл.; поле, частка вёскі. Падстарынь Падст. ЗАСЦЁНКІ мн. поле. Чамялы Вольк. ЗА СЦЕНКОЮ поле. Вялікая Гаць Святав. ЗАСЦЁНОК м. лес. За мяжою сялянскіх надзелаў (інф.). Заполле Кос.; Было поле, цяпер калгасны двор (інф.). Рэчкі Рэчк.; участак лесу. Турная Святав. ЗА СЯЛ0М поле. Закаплічча Дабром. ЗАТ0НЯ ж. месца на рэчцы Мышанка. Сялец Дабром. ЗАЎИЗВІНО н. балота. Там, дзе вязы расьлі (інф.). Сярадава Жытл. ЗАХАРКАВА СЕНАЖАЦЬ ж. балота, лес. Жытлін Жытл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

застўбло, заўйзвіно, смўгаю
2 👁
 ◀  / 230  ▶