Старонка 80
◀ / 230 ▶
ЗАДУБІНЯ н. поле. Там і зараз колькі дубоў расьце. Кажуць, у Задубіне даўней была памешчыцкая сядзіба (інф.). Любішчыцы Люб. ЗА ДУБРАЎКАМІ лес. Забулле Новадзяв. Слон. ЗАДЫ мн. паша, поле. Гічыцы Ягл.; паша. Месцо за городамі (інф.). Глінная Амяльн.; выган. Заполле Кос. ЗАЕЛЬСКЕ н. востраў, груд у балоце. Святая Воля Святав. ЗАЖАРАВО н. поле, лес. Закаплічча Дабром. ЗАЖОНД м. частка вёскі. Няхачава Стайк. ЗАЖЫТНІКІ мн. частка вёскі. У гэтай частцы вёскі сталі жыць першыя пасяленцы, якія заснавалі, "зажылі" вёску (інф.). Заполле Кос. ЗАЗЕРОВО н. балота. За возерам (інф.). Бабровічы Выган. ЗАЗІМНІК м. урочышча. За дарогай, па якой езьдзілі зімой (інф.). Турная Святав. ЗА ЗМЕНАЮ поле. Яблонка Жытл. ЗАЗУЛЯ ж. найменне рачулкі. Рака Фядоска ўпадае ў Зазулю, а Зазуля – у Жыгулянку (інф.). Хрышчонавічы Квас. ЗАЙКАЎШЧЫНА ж. поле. Ласасін Варан. Пруж. ЗАЙКОВЭ н. лес. Бабровічы Выган. ЗАЙЦАВА НІВКА ж. поле. Святая Воля Святав. ЗАЙЦАВО ПОЛЕ н. поле. Хадоркі Кос. ЗАЙЦАВЭ н. балота. Плехава Люб. ЗАКАЗНІК м. лес. Некалі пры Польшчы ў гэтом лесі ні давалі паляваць і лес секчы (інф.). Бялавічы Кос. ЗАКАЛЮГА ж. частка вёскі. Соміна Целях.; лес. Чамялы Вольк. ЗА КАНАВАЮ сенажаць. Краглевічы Целях. ЗА КАРАБАНОМ было балота, цяпер тарфянік. Жыў хутаранец, а мянушка ў яго была Карабан (інф.). Магіліцы Вольк. ЗАКАРЧМА ж. частка вёскі. Дабромысль Дабром.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 230 ▶