ДЫХАВІЦКАЕ н. вёска. Вёска, якая ў старыя часы была недалёка ад Запольля (інф.). (АВК, т. 18, 1592 г., 94).
ДЫХАВІЧЫ мн. поле. Заполле Кос.
ДЫХАЎСКАЯ ж. поле. Бялавічы Кос.
ДЭДЛЕЎ м. востраў, ніўка на 3 маргі. Бабровічы Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1554 г., 142).
ДЭДЛІНА н. урочышча, ніўка там. Вяда Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1554 г., 135).
ЁВЕРКА ж. урочышча. Малая Гаць Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 164–165).
ЕВРЭЙСКІЕ МОГЛІЦЫ мн. лес. Вялікая Гаць Святав.
ЕЗАХОЎКА ж. лес. Магіліцы Вольк.
ЕКІМОВЕ н. поле. Краі Рэчк.
ЁЛІГРАДА ж. урочышча, ніва на 18 маргоў. Вяда Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 116–117).
ЕЛІНА ж. стары яловы лес. Заполле Кос.; балота, хмызняк. Чамялы Вольк.
ЕЛІНА ВЯЛІКАЯ ж. драбналессе. Вольха, арэшнік расьлі (інф.). Чамялы Вольк.
ЕЛІНА МАЛАЯ ж. драбналессе. Чаромха, крушына, парэчкі растуць (інф.). Чамялы Вольк.
ЁЛІЦА ж. лес. У Еліцы нізко, там много елкі (інф.). Бялавічы Кос.; урочышча. Вялікая Гаць Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 152–153).
ЁЛКІ мн. поле. Коланск Амяльн.
ЁЛНОЕ н. лес. Рудня Рэчк.
ЕЛОВОЕ н. востраў. Святая Воля Святав.
ЕЛОВЫ м. лес. Коланск Амяльн.
ЕЛОСМЫЧЫ мн. лес, поле. Чамялы Вольк.
ЁЛЦОВЭЕ н. поле, балота. Рудня Рэчк.
79 👁