Старонка 60
◀ / 230 ▶
ДАРАЦЕЕВО н. балота. Соміна Целях. ДАРАШАНКА ж. поле, ніўка. Выганашчы Выган. ДАРОГА ж. урочышча. Малая Гаць Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1554 г., 152). ДАЎГЕНСКА ж. дарога, якая вядзе ў вёску Доўгае. Козіна Быц. ДВА ЗАГОНЫ мн. поле. Астравок Варан. Пруж. ДВАРЭЦ м. балота. Грыўда Міл. ДВОР м. поле. Альшаніца Квас.; поле. Там некалі была панская сядзіба (інф.). Харошча Міл. ДВОРНАЕ н. балота. Міронім Быц. ДВОРЫСКО н. поле. Там у старажытнасьці пасяліліся першыя людзі (інф.). Заполле Кос. ДВОРЫШЧА н. поле. Старыя людзі казалі, што Дворышчам валодала ўся сельская грамада (інф.). Бусяж Міл.; поле. Быч Стайк., Гічыцы Ягл.; урочышча, ніўка на 10 маргоў. Вялікая Гаць Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1554 г., 148; Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 154–155); востраў, грудок, парослы лесам. Вялікая Гаць Святав.; поле. Даргужы Міл., Жамайдзякі Міл., Любішчыцы Люб.; урочышча, ніва на 9 маргоў 15 прутоў. Коланск Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1555 г., 160; Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 176–177); поле. Падстарынь Падст.; лес. Панкі Люб.; поле. Рэчкі Рэчк., Сенькавічы Падст.; лес. У гэтым лесе знаходзілі каменьне, цэглу, мусіць, людзі там даўней жылі (інф.). Ятвезь Квас. ДВОРЫШЧЭ н. ніўка на 1 гектар. Вяда Выган.; горка. Гошча Амяльн. ДВЭРСКАЯ ж. былая дарога з вёскі ў панскі двор. Турная Святав. ДЖЫГАЛАВО н. балота сярод лесу. Рэчкі Рэчк. ДЗЕГЦЯНКА ж. лес. Бабровічы Выган. ДЗЕГЦЯРКА ж. балота. Вулька-Аброўская Коз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 230 ▶