Старонка 52
◀ / 230 ▶
ГОЛЬКА ж. урочышча, ніўка на 20 прутоў. Бабровічы Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1554 г., 143); невялікае балота. На Гольцы за сялом шчавей рвалі вясною (інф.). Зыбайлы Жытл. ГОЛЬКІ мн. востраў, ніўка на ім. Аброва Абр. ГОЛЬСК м. рэчка, поле. Ласасін Варан. Пруж. ГОЛЬСКАЕ н. балотца. Аброва Абр. ГОЛЯ ж. поле. Выганашчы Выган.; урочышча, ніва на 10 маргоў. Вялікая Гаць Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1554 г., 148; Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 152–153); палетак. Гэты год усю Голю засеялі кукурузаю (інф.). Майск Люб.; урочышча, ніва на 4 маргі. Малая Гаць Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 168–169); поле. Глядзенне Дабром. ГОРА ж. найменне часткі вёскі. Аброва Абр., Выганашчы Выган., Вялікая Гаць Святав. ГОРАВА ж. поле. Горталь Целях. ГОРАВО н. Узгорыстае поле. На Гораве горачок много (інф.). Воля Жытл. ГОРАВЫ м. востраў сярод балота, ніўка на ім. Вяда Выган. ГОРАВКА ж. лес, штучнае азярцо-копань. Краі Рэчк.; поле. Рудня Рэчк. ГОРАНЕВКА ж. горка. Бабровічы Выган. ГОРБ м. пагорак. Жамайдзякі Міл. ГОРБАНЯ ж. лес. Горталь Целях. ГОРБАХА ж. поле. Доўгая Святав. ГОРБАЧ м. балота, лес. Вулька-Целяханская Целях.; узгорак. Здаецца, высоко, а такі лес харошы вырас на гэтой гарэ, на Гарбачу, як называюць (інф.). Ятвезь Квас. ГОРКА ж. частка горада. Івацэвічы. ГОРКІ мн. лес, поле. Дабрынёва Даман.; горка. Доўгая Святав.; поле. Корачын Жытл.; балота, лес. Рэчкі Рэчк.; частка вёскі. Святая Воля Святав.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 230 ▶