Старонка 48
◀ / 230 ▶
ГАРЭЛЕЦ м. урочышча. Вяда Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1554 г., 134; Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 137–138); востраў. Даўней ад маланкі часто пажары былі, то гэдык востраў і выгароў. Гарэлец назвалі яго (інф.). Уласаўцы Жытл. ГАРЭЛІК м. лес. Лес у Гуце, відаць, некалі гарэў (інф.). Бялавічы Кос. ГАРЭЛЫ МОСТ м. канал. Майск Люб. ГАРЭНЕЦ м. лес. Стайкі Стайк. ГАРЭШНІК м. лес. Заполле Кос.; поле. Скураты Квас. ГАСЦІНЕЦ м. дарога, якая ішла з Любішчыц праз Боркі на Акунінава. Боркі Падст.; дарога, якая вядзе з Косава да Слоніма. Рацкевічы Міл.; дарога, якая ідзе з Косава да Грыўды. Хадоркі Кос. ГАТОВАЯ ж. воступ. Ласасінская пушча Слон. пав. (Рэвізія пушчаў, 1559 г., 23). ГАТКА ж. лес. Альшаніца Квас. ГАЎРУСЁЎШЧЫНА ж. поле. Прозьвішча чалавека, які валодаў некалі гэтай зямлёй, было Гаўрусік (інф.). Сенькавічы Падст. ГАЎРЫЛАВА ПАСЕКА ж. поле. Коланск Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 176–177). ГАЎРЫЛАВА САСНА ж. урочышча. Вяда Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 124–125). ГАЦІШЧА н. урочышча. Вялікая Гаць Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 154–155); Любішчыцы Люб. ГАЦІШЧЫ мн. урочышча. Малая Гаць Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 166–167). ГАЦКАЯ ж. дарога, якая кіруе з Бабровіч да Вялікай Гаці. Бабровічы Выган. ГАЦКЭЕ н. было поле, цяпер лес. Бабровічы Выган. ГАЧКАВАЯ ж. дарога. Галынка Міл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 230 ▶