Мікратапаніміка Івацэвіччыны (2018). А. Ф. Зайка

 ◀  / 230  ▶ 
ВЫНІМАК 37 ВЬІГАНАЎСКАЯ ГРАШЦА ж. мяжа. Вяда Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561—1566 гг., 130-131), Тупічыцы Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561—1566 гг., 138—139). ВЫГАНЕЦ м. лес. Даўней па лесе пасьвілі кароў, той лес Выганцом называлі (інф.). Хадакі Жытл. ВЫГАНІН м. паша. У нашим сяле ўсе каравы разом пасьвілі, Выганін называлі тую пашу (інф.). Галынка Міл.; востраў. Здзітаўская пушча Слон. пав. (Рэвізія пушчаў, 1559 г., 21). ВЬІГАР м. лес. Бялавічы Кос. ВЫГОДСКАЯ ж. дарога. Заполле Быц. ВЬІГОН м. выпас. Бабровічы Выган., Выганашчы Выган.; найменне часткі вёскі. Доўгая Святав.; завулак у вёсцы. Koланск Амяльн. ВЫГОНОВСКЕЕ н. возера. Выганашчы Выган. ВЫДЗІРКІ мн. поле. Ачышчаная ad пнёў i вырабленая nad поле аблога (інф.). Юкавічы Стайк. ВЫДЗІРОК м. лес, было поле. Людзі выдзерлі пні, стала поле, a пасьля зноў пасадзілі лес (інф.). Манцюты Быц. ВЬІЖАР м. поле. Була Міл.; лес. Горэў там лес (інф.). Вялікая Гаць Святав.; поле. Дабромысль Дабром.; балота, цяпер тарфянік. Выгаралае месца, яма на балоце (інф.). Магіліцы Вольк.; лужок. Скураты Квас. ВЫЖАРЫ мн. балота. Вельмі грузкае, непраходнае было, вада стаяла, е'юны вадзіліся (інф.). Заполле Кос. ВЫЖАРЭ мн. балота, багна. Турная Святав. ВЫЛ03АЎШЧЫНА ж. балота, поле. Харошча Міл. ВЫНІМАК м. урочышча, ніва на 3 маргі 20 прутоў. Вяда Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. i Клец. княст., 1554 г., 136; Пісц. кн. Пін. ст., 1561—1566 гг., 130-131); ніва. Вялікая Гаць Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. i Клец. княст., 1554 г., 147); ніва на 16 маргоў. Коланск Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561— 1566 гг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

еюны
1 👁
 ◀  / 230  ▶