Старонка 30
◀ / 230 ▶
ВАЛЮКОВА ІГРУША ж. поле. Юкавічы Стайк. ВАЛЮШ м. балота. Млын на рэчцы Грыўда быў, у якім і сукно валялі (інф.). Азярцо Падст. ВАНЦАЎ МОХ м. лес. Югалін Дабром. ВАНЮЧАЯ ВАДА ж. урочышча, ніва на 3 маргі дрэннай зямлі. Бабровічы Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1554 г., 143). ВАПНАЯ ГАРА ж. горка. Аляксейкі Стайк. ВАРОНІН ЛЕС м. воступ. Бялавіцкая пушча Слон. пав. (Рэвізія пушчаў, 1559 г., 24). ВАРОНІНО н. поле. Скураты Квас. ВАРОТЦЫ мн. урочышча, ніва. Вяда Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1554 г., 137); ніва на 7 маргоў. Вялікая гаць Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 126–127); балота. Варотцы, ці шыя, казалі на вузкае место ў балоці, заціснутае з абодвух бакоў лесом (інф.). Івацэвічы. ВАРОТЦЫ ДЗЯНІСКАЎШЧЫНЫ мн. урочышча, ніва. Вяда Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1554 г., 140). ВАРОТЫ мн. урочышча, ніўкі на 4 маргі. Вяда Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 116–117, 126–127); ніва. Коланск Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1555 г., 160). ВАСІЛЕВА ж. ніва на 11 маргоў. Вяда Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 118–119). ВАСІЛЁВА НІВКА ж. было поле, цяпер лес. Рэчкі Рэчк. ВАСІЛЬКОВЕ н. лес. Выганашчы Выган. ВАСКАЎШЧЫНА ж. паша. Кругом поле, а тут ні гаруць, нізко, крыніца ёсьць (інф.). Хадоркі Кос. ВАСЬКАЎШЧЫНА ж. поле. Косава. ВАСЬКОВО н. балота. Була Міл. ВАЎЧАЛАПКА ж. рачулка. Цячэ і па вуліцы вясковай (інф.). Міронім Быц.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 230 ▶