Мікратапаніміка Івацэвіччыны (2018). А. Ф. Зайка

 ◀  / 230  ▶ 
БУСЯЖСКІЯ РЭЗКІ БУСЯЖСКІЯ РЭЗКІ мн. балота. Любішчыцы Люб. БУТАРАВО н. балота. Цяпер тарфянік (інф.). Няхачава Стайк. БУТРЬІНАЎКА ж. поле, лес. Буцькі Варан. Пруж.; рэчка. Еськаўцы Варан. Пруж. БЫЛІН м. поле. Корачын Жытл. БЫСТРЫЦА ж. поле. Вясною, калі pacmae сьнег, i летом у навальніцу там вада бурліць, цячэ (інф.). Гічыцы Ягл. БЫТЭНШЧЫЗНА ж. лес. Чамялы Вольк. БЫЦЁНСКАЕ н. балота. Належала вёсцы Быценъ (інф.). Вуглы Быц. БЫЦЕНСКАЯ ж. Дарога, якая вядзе ў вёску Быценъ (інф.). Сасновы Бор Дабром. БЫЧОК м. балота. Горталь Целях.; востраў, ніўка на ім. Вялікая Гаць Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. i Клец. княст., 1554 г., 146); было поле, цяпер лес. Вялікая Гаць Святав.; лес. Коланск Вядск. вол. (Шсц. кн. Шн. i Клец. княст., 1555 г., 161); поле. Святая Воля Святав. БЭМБІНА СЕНАЖАЦЬ ж. балота. Жытлін Жытл. БЭНЦАЛЕВО СТУБЛО н. балота. Була Міл. БЭР м. лес. Турная Святав. БЭРАЗІНА ж. балота. Глінная Амяльн. БЭРЦА н. балотца. Аброва Абр. БЭРЭВЁЦКАЯ ШВА ж. поле. Аброва Абр. БЭРЭЗІНА ж. лес, балота. Амяльная Амяльн. БЭРЭЗІНСКІ ПЛАВ м. азярцо ў балоце. Аброва Абр. БЭРЭСЦЕНКА ж. лес. Бабровічы Выган. БЯДЗІНАЕ н. поле. Быў хутар чалавека па мянушцы Бяда (інф.). Заполле Кос. БЯЗРЫБНАЕ н. месца на рэчцы Грыўда. Халап'я Падст. БЯЛАВІЦКАЯ ж. Дарога, якая ішла з вёскі Бялавічы ў вёску Ятвезъ (інф.). Ёдчыкі Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўсяжскія, бўтараво, стўбло, халапя
2 👁
 ◀  / 230  ▶