Старонка 22
◀ / 230 ▶
накосіш (інф.). Харошча Міл.; воступ. Пушча Слонімская Загрывецкая Слон. пав. (Рэвізія пушчаў, 1559 г., 15). БЕЛЫ КРЫЖ м. поле. Квасевічы Квас. БЕЛЫ МОХ м. балота. Ёдчыкі Квас.; лес. Квасевічы Квас., Чамялы Вольк. БЕЛЬКАЎШЧЫНА ж. поле. Сенькавічы Падст. БЕЛЯКОВА ГАРА ж. узгорак. Там курган даўнейшы (інф.). Верчыцы Варан. Пруж. БЕЛЯМОХ м. лес. Як будаваліся, то езьдзілі ў той лес, рвалі белы мох, клалі паміж бярвеньнямі (інф.). Квасевічы Квас. БЕРАГ м. сенажаць паўз Шчары. Волька Вольк. БЕРАЗАВЕЦ м. воступ. Любішчыцкая пушча Слон. пав. (Рэвізія пушчаў, 1559 г., 23); груд сярод балота. На тым грудку бярозы расьлі, туды хадзілі вецьце бярозавае ламалі, венікі вязалі (інф.). Любішчыцы Люб. БЕРАЗЕЦІНА ж. воступ. Бялавіцкая пушча Слон. пав. (Рэвізія пушчаў, 1559 г., 23). БЕРАЗІНА ж. лясок. Гарбачы Новадзяв. Слон.; поле. Пагор'е Быц.; лес. Гэта стары бярозавы лес (інф.). Партызанаўка Новадзяв. Слон., Таўцвілы Варан. Пруж., Уласаўцы Жытл. БЕРАЗІНО н. балота. Грыўда Міл.; поле. Заполле Быц. БЕРАЗОЎ м. воступ. Любішчыцкая пушча Слон. пав. (Рэвізія пушчаў, 1559 г., 18). БЕРВА мн. балота. Ішлі далёко ў балото. То каб ні патаміцца, каб лягчэй было нагам, клалі жэрдзя. Яго бервамі называлі. Адсюль і назва балота пайшла – Берва (інф.). Альшаніца Квас.; балотца. Уздоўж кладкі драўляныя клалі, каб прайсьці (інф.). Ёдчыкі Квас. БЕРВАЧКІ мн. балота. Бялавічы Кос.; лес. Хрышчонавічы Квас. БЕРВЫ мн. урочышча. Малая Гаць Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1559 г., 158); балота. Турная Святав.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 230 ▶