ТАБУЛАТКА ж. балота. Вулька-Целяханская Целях.
ТАВАР м. балота. Кожны год прадавалі людзям гэтае балото ўчасткамі (інф.). Сярадава Жытл.
ТАКАВІШЧА н. урочышча, ніва на 27 маргоў. Вяда Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1554 г., 135; Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 114–115); лес. Галенчыцы Ягл.; лес, балота, града. Цецерукі там водзяцца (інф.). Магіліцы Вольк.; лес. Майск Люб.
ТАКОВІШЧЭ н. ніўка. Вяда Выган.
ТАПАРЭЦ м. урочышча, тры ніўкі на 5 маргоў 2 пруты. Бабровічы Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1554 г., 144).
ТАПІДЛО н. азярцо. Маладыя ехалі да вянца, вырашылі коней напаіць. Гарачых коней зацягнуло ў вір. Усе загінулі (інф.). Заполле Кос.
ТАПІЛА н. невялікае возера ў полі. Заполле Кос.; востраў. Здзітаўская пушча Слон. пав. (Рэвізія пушчаў, 1559 г., 20).
ТАПІЛЫ мн. лес. Манцюты Быц.
ТАРАСАВА ГАРА ж. горка ў лесе. Вуглы Быц.
ТАРАСАЎ ГРУД м. воступ. Ласасінская пушча Слон. пав. (Рэвізія пушчаў, 1559 г., 22).
ТАРАСОВСКЭ н. частка лесу. Турная Святав.
ТАРГАВІЦА ж. частка горада. У нас у Косаве і да гэтага часу тое место, дзе даўней ладзілі кірмаш, называюць Таргавіца (інф.). Косава.
ТАРКОЧА ж. лес, дзе шмат звярыных пераходаў. Гічыцы Ягл.; урочышча. Малая Гаць Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 164–165).
ТАРТАК м. частка вёскі. У нас у Няхачаві частку вёскі называюць Тартаком. Там у Першую сусветную вайну працаваў тартак. Немцы лес на дошкі пілавалі і вывозілі да сябе ў Германію (інф.). Няхачава Стайк.
ТАРФА ж. балота. У гэтым месцы ў 1940 годзе пачалі капаць торф (інф.). Дабромысль Дабром.
86 👁