ПОЎХАВО н. лугавіна. Лугавіна за сялом, трава добрая, а касіць цяжко: уся кратамі спората, уся ў горбачках іхніх (інф.). Грыўда Міл.
ПОЦЕРАБ м. сенажаць. Заполле Кос.; балота. Чамялы Вольк.; лес. Ятвезь Квас.
ПРАВАРОЦЦЕ н. балота, лес. Заполле Быц.
ПРАГОН м. урочышча, ніўка на 2 маргі 30 прутоў. Бабровічы Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1554 г., 143); дарога. Заполле Кос.; частка вёскі. Міронім Быц.; дарога. Хрышчонавічы Квас.
ПРАСТАВАНА ж. дарога. Простая дарога з Вуглоў да Быцені (інф.). Вуглы Быц.
ПРАТАСОЎСКАЕ н. поле. Хадакі Жытл.
ПРАТВА ж. рачулка, поле. Грыўда Міл.; сенажаць. Хадоркі Кос.
ПРАЦІВА ж. рачулка. Рацкевічы Міл.
ПРАЦІВО н. найменне месца на рэчцы Мізгіроўка. Там плытко было, можно было рэчку перайсьці ўброд (інф.). Дубітава Міл.
ПРАЦІДОМ'Е н. поле. Добра, як дадуць соткі на Процідом'і: каляскамі павозім картоплі дахаты (інф.). Альшаніца Квас.
ПРОВОД м. поле сярод балота. Аброва Абр.
ПРОРВА ж. найменне месца на рэчцы Фядоска. Каля старога лясьніцтва (інф.). Ёдчыкі Квас.
ПРОЦІ ДОМА частка ракі Грыўда. Дабрынёва Даман.
ПРОЦІДОМ'Е н. балота, поле. Коханава Даман.; поле. Кушняры Падст.
ПРОЦІДОМНЫ м. лес. Дабрынёва Даман.
ПРОЦІ МОСТА поле. Рацкевічы Міл.
ПРУДЭЦ м. поле. Там давней було панскэе поле (інф.). Аброва Абр.
ПРУСАЎШЧЫНА ж. ферма. Залессе Жыров. Слон.
80 👁