Мікратапаніміка Івацэвіччыны (2018). А. Ф. Зайка

 ◀  / 230  ▶ 
ПАРАСЛЯ. 151 ПАП0ВА ТАРА ж. пагорак. Старажоўшчына Кос. ПАП0ВА ЯМА ж. месца на рэчцы Грыўда. Халап'я Падст. ПАП0ВО н. лес. Косава; балота. Хадакі Жытл. ПАПОВШЧЫНА ж. поле. Вулька-Целяханская Целях. ПАПОВЫ ГРАДЫ м н. балота. Было папоўскае балота (інф.). Заполле Кос. ПАПОВЫ КУТОК м. частка возера Вулькаўскае. ВулькаЦеляханская Целях. ПАПОРОТНІЦА ж. ніўка сярод лесу. Вяда Выган. ПАП0Ў БЯРЭЗНІК м. лес, поле. Хадакі Жытл. ПАП0Ў ГРУДОК м. паша, тарфянік. Няхачава Стайк. ПАП0Ў ЛУГ м. сенажаць. Поп аддаваў сенажаць у арэнду (інф.). Азярцо Падст.; лужок. Бусяж Міл. ПАП0ЎСКАЕ н. балота. Няхачава Стайк. ПАП0ЎІПЧЫНА ж. Поле, якое належала папу (інф.). Бусяж Міл., Гошчава Стайк., Закаплічча Дабром., Плехава Люб., Хрышчонавічы Квас. ПАПР0ВІЧЫ мн. урочышча, ніўка. Малая Гадь Вядск. вол. (Шсц. кн. Шн. i Клец. княст., 1554 г., 152). ПАПРЭЛЫЯ мн. урочышча, ніўка. Малая Гадь Вядск. вол. (Шсц. кн. Шн. i Клец. княст., 1554 г., 157). ПАПЯЛЁВО н. сенажаць. Козіна Быц. ПАПЯР0ЧНЫЯ КАРЛЯКІ мн. поле. Юкавічы Стайк. ПАПЯРЭЧНАЕ н. балота. Заполле Кос., Сялец Дабром. ПАПЯРЭЧНЭ н. балота. Дабромысль Дабром. ПАРАГЭНСКЭ н. лес. Бабровічы Выган. ПАРАСЛІ мн. поле. Міронім Быц. ПАРАСЛЯ ж. урочышча, ніўка на 1 морг 10 прутоў. Вяда Вядск. вол. (Шсц. кн. Шн. ст., 1561-1566 гг., 130-131); лес. Грыўда Міл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

халапя
1 👁
 ◀  / 230  ▶