ПАЛЕШКА ж. лес і дарога. Так называюць дарогу, якая вядзе ў Вяда, Бабровічы, на Палесьсе. Бо мы ж ліцьвіны (інф.). Волька Вольк.
ПАЛІВАРОК м. месца, дзе даўней былі будынкі фальварка. Альшаніца Квас.; поле. Фальварок, паліварок – адно і тое (інф.). Бялавічы Кос.
ПАЛІГОН м. лес. Ятвезь Квас.
ПАЛІК м. балота, цяпер тарфянік. Палік усё дзялілі на пайкі. Цягнулі жэрабя, каму які номяр дастанецца (інф.). Няхачава Стайк.
ПАЛІЎНОЕ н. поле, якое пры калгасе палівалі з трубаў. Міронім Быц., Быцень Быц., Галік Міл., Галынка Міл., Грынкоўшчына Новадзяв. Слон.; было поле, цяпер лес. Доўгае Быц.; балота. У нас сьмяяліся людзі: спачатку пакапалі канавы, асушылі, а пасьля давай паліваць. Паліўное тое балото называлі (інф.). Заполле Кос.; поле. Наліўкі Быц., Прыбарава Быц.
ПАЛОВАЛАКІ ВУЗКІЯ мн. поле. Пагор'е Быц.
ПАЛОВАЛОК м. поле. Даўней мералі поле на валокі, то паловалок – палавіна валокі (інф.). Квасевічы Квас., Рацкевічы Міл.
ПАЛОВАЛОК ШЫРОКІ м. поле. Пагор'е Быц.
ПАЛОЖЫШЧА н. балота. Боркі Падст.
ПАЛОМА ж. лес. Бялавічы Кос.; урочышча. Коланск Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1555 г., 161).
ПАЛОНЕВА БАЛОТА н. балота. Малая Гаць Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 164–165).
ПАЛОНІ мн. лес. У Палоні грузкія лужкі былі (інф.). Партызанаўка Новадзяв. Слон.
ПАЛОНЯ ж. альшыннік. Пасярод гэтага альшыньніку была чыстая паляна – палоня (інф.). Быч Стайк.; балота. Святая Воля Святав., Вуглы Быц., Наліўкі Быц.; урочышча. Сярадава Кос. вол. (Купчая крепость 1873 г.); балота. Уласаўцы Жытл., Юкавічы Стайк., Яглевічы Ягл.
78 👁