Старонка 130
◀ / 230 ▶
МІХАЛЁВА ГОРА ж. востраў у балоце, ніўкі на ім. Вяда Выган.; лес. Неколі леснік там жыў, а звалі его Міхаль (інф.). Козікі Коз. МІХАЛКОВАЯ ШЫЯ ж. поле. Рудня Рэчк. МІХЕЕВІЧЫ мн. востраў. Турная Святав. МІХНАЎСКІ БОР м. лес. Быч Стайк. МІЦЬКАЎШЧЫНА ж. поле. Даманава Даман. МІШОЎШЧЫНА ж. поле. Быч Стайк., Размеркі Стайк. МІЯНКА ж. чыгуначны раз'езд. Разьезд, розвілка дорог. Одна колейка ішла до Целехан, другая на Яново (інф.). Святая Воля Святав. МЛІНІШЧА н. балота. Заполле Кос. МЛІНІШЧЫ мн. урочышча. Слонімская пушча Слон. пав. (Рэвізія пушчаў, 1559 г., 16). МЛІНОК м. балота. Быў млын на рэчцы Руднянцы (інф.). Боркі Падст.; балота і месца на рэчцы Фядоска, дзе стаяў вадзяны млын. Бялавічы Кос.; лес, поле. Вулька-Целяханская Целях.; балота. Неколі там стояв млін (інф.). Вялікая Гаць Святав. МЛІНОЎКА ж. рачулка. Даманава Даман. МЛЫН м. урочышча. Вялікая Гаць Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1554 г., 150). МЛЫНОК м. урочышча. Млін водзяны неколі буў (інф.). Бабровічы Выган. МЛЫНІШЧА н. воступ. Бялавіцкая пушча Слон. пав. (Рэвізія пушчаў, 1559 г., 23). МЛЫНОЎКА ж. рачулка. Коханава Даман. МОГІЛА ж. востраў. Аброва Абр. МОГІЛКІ мн. лес. Сенькавічы Падст. МОГУЦІНО н. забалочаны лес. Турная Святав. МОКРАЕ н. балоцісты лес. Галенчыцы Ягл.; балота. Ятвезь Квас.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 230 ▶