Старонка 127
◀ / 230 ▶
МАТРОСАВО КАЛЕНО н. балота. Любішчыцы Люб. МАЦВЕЕВ ГРУД м. грудок у лесе. Коланск Амяльн. МАЦЕЙКАЎШЧЫНА ж. поле. Сярадава Жытл. МАЦОВЫ ГОРЫ мн. грудкі сярод балота. Рэчкі Рэчк. МАЦЯЁЎКА ж. лес. Боркі Падст.; дарога, месца размяшчэння былога лясніцтва. Коханава Даман.; лес. Харошча Міл. МАЦЯЁЎСКАЯ ж. дарога. Заполле Быц. МАЧАЛІШЧА н. лес. Любішчыцы Люб.; балота, поле, частка вёскі. Рудня Рэчк. МАЧТЫ мн. поле. Даўней хутары там былі (інф.). Гошчава Стайк. МАЧУЛІШЧА н. поле. Грыўда Міл.; лес. Дубітава Міл. МАЧУЛЫ мн. азярцо і лужок каля яго. Даўней там мачылі каноплі (інф.). Бялавічы Кос. МАШОК м. невялікае мохавае балота. Гічыцы Ягл.; урочышча, ніўка на 1 морг 20 прутоў. Тупічыцы Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 140–141). МАЯК м. горка ў лесе. Заполле Кос., Няхачава Стайк. МАЯКОВСКОЕ н. балота. Целяханы. МАЯКЭВСКЕ н. балацявіна. Доўгая Святав. МАЯКЭВСКЭ н. лес. Бабровічы Выган. МАЯЧОК м. лес. Вулька-Целяханская Целях. МЕДВЕЖ'Е н. поле. Рудня Рэчк. МЕДЗВЕДЗЕВО н. балота. Выганашчы Выган. МЕДЗВЕЖЫ м. востраў. Святая Воля Святав. МЕЖА ж. лес. Святая Воля Святав. МЕЖДАРОЖЖА н. поле. Сенькавічы Падст. МЕЛЕНСКАЯ КАНАВА ж. канал. Неколі па гэтэй канаві на лодках добіраліса ў сэло Чэмэрын, а там по Ясельді до Мотоля (інф.). Гошча Амяльн.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 230 ▶