Мікратапаніміка Івацэвіччыны (2018). А. Ф. Зайка

 ◀  / 230  ▶ 
АЛЯСЕЦ 11 АЛЁНІ мн. лес. Галенчыцы Ягл.; лес, поле. У лесі пад назван Алені ёсъць капец, курган. Кажуць, шведы ваявалі, то людзі гічыцкія хаваліся там. Так крычалі: "Галена, Магдалена, выходзьце, шведы паехалі!" (інф.). Гічыцы Ягл. АЛЁХАВЕЦ м. востраў. На гэтым востраві адна алъха расъце. Яго Алехаўцом назвалі (інф.). Уласаўцы Жытл.; лес. Ольховы, болоцісты лес (інф.). Козікі Коз. АЛЁХАЎКА ж. поле. Стайкі Стайк. АЛЁШНІКІ мн. лес. Соміна Целях. АЛЁС м. балота. Нізко, балото, дробны алешнік расьце (інф.). Вуглы Быц. У Алёсі ано вужэ водзяцца, гразко, нізко (інф.). Плехава Люб. АЛІСЁЕЎКА ж. лес. Кажуць, сяло Алісейкі там было, мор напаў на людзей, вымерлі (інф.). Заполле Кос.; балота. Хрышчонавічы Квас. АЛІСЁЕЎСКАЯ ж. дарога. Дарога ішла ў вёску Алісейкі, якая быццам колісь была там (інф.). Заполле Кос. АЛЬСЫ мн. балота. Паласа хмызьняку на нізкім месцы (інф.). Наліўкі Быц. АЛВХ0ВАЯ ж. воступ. Ласасінская путча Слон. пав. (Рэвізія пушчаў, 1559 г., 22). АЛВХ0ВЫ ЛУЖОК м. поле. Быцень Быц.; луг у лесе. Манцюты Быц.; лес, ніўка ў ім на 10 маргоў. Вяда Вядск. вол. (Шсц. кн. Шн. ст., 1561—1566 гг., 116—117). АЛЫПАНІЦКІ СЕРВІТУТ м. поле. Алыпаніца Квас. АЛЫПАНІЦЫ мн. рэчка. Бялавіцкая путча Слон. пав. (Рэвізія пушчаў, 1559 г., 24). АЛЫПАНКА ж. рэчка. Алыпаніца Квас.; лес. Харошча Міл. АЛЫПЫНА ж. балота. Даўней там расла старая тоўстая алешына (інф.). Даманава Даман.; балота. Целяханы. АЛЯСЁЦ м. лес. Альба Квас.; лес. Рэчка Арлянка пачынаяцца з Алясца, з нізкае цяглавіны. Там мокро, а паабапал
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сервітўт
3 👁
 ◀  / 230  ▶