Старонка 109
◀ / 230 ▶
КРЫВЫЯ мн. поле. Налiўкi Быц., Пагор'е Быц. КРЫВЫЯ ГРАДЫ мн. узвышэннi на балоце ў Карначы. Бялавiчы Кос.; лес. Пясчаныя выспы-грады, на iх дубы растуць (iнф.). Заполле Кос. КРЫВЭЦ м. поле. Вялiкая Гаць Святав., Святая Воля Святав. КРЫЖАВАНКА ж. дарога. Галiк Мiл. КРЫЖАВЫЯ ДАРОГI мн. Месца, дзе сходзiлiся i перасякалiся дзьве дарогi (iнф.). Размеркi Стайк. КРЫЖЫК м. урочышча. Выганашчы Выган.; лес. Там скрыжаваньне дарог, а людзi некалi паставiлi крыж (iнф.). Вялiкая Гаць Святав. КРЫЖЫКI мн. перакрыжыванне дарог. У гэтым месцы даўней усё крыж стаяў (iнф.). Каранная Амяльн.; лес. Чамялы Вольк. КРЫЖЫ мн. месца, дзе перасякаюцца дарогi. У Крыжах ягаднiк велькi, а ягады, як вiшне (iнф.). Хрышчонавiчы Квас.; поле. Там было скрыжаваньне чатырох дарог, а даўней у такiх месцах ставiлi крыжы (iнф.). Дабромысль Дабром. КРЫЖЭ мн. лес. Альшанiца Квас.; поле. Галiк Мiл. КРЫНIЦА ж. рачулка. Альшанiца Квасев.; балота. Быцень Быц.; поле, частка вёскi. Доўгае Быц.; поле. Зыбайлы Жытл., Панкi Люб.; балацявiна. Там гара была, а крынiца зьнiзу, усё ваду бралi, як iшлi на поле (iнф.). Размеркi Стайк.; Месца, дзе выбiвалася вада з-пад зямлi (iнф.). Сенькавiчы Падст.; поле. Скураты Квас.; лес. Там, дзе ўзвышша, бруiлася крынiчка (iнф.). Турная Святав.; Месца, дзе вада сочыцца з зямлi (iнф.). Хрышчонавiчы Квас.; балота. Чамялы Вольк. КРЫНIЦЫ мн. Месца, дзе рвецца вада з зямлi. Зараз там прабiлi скважыну глыбокую i дабываюць мiнеральную ваду (iнф.). Рацкевiчы Мiл. КРЫНIЧНА ж. дарога. Доўгае Быц. КРЫНIЧНАЕ н. поле. Козiна Быц. КРЫНIЧНАЯ КАНАВА ж. канал. Святая Воля Святав.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 230 ▶