ЧАПАЛАС м. экспр. Наганяй. Я яму такого чапаласу даў, што доўго будзя помніць.
ЧАРОПКА ж. Гаршчок для вазонаў. Чаропкі тожа трэба добро выпальваць, каб моцныя былі.
ЧУЧКА ж. Сярэдні сустаў пальца на руцэ. Ты асьцярожно жні, бо ніўмеку серп за чучкі хватая!
ШАРАГІ мн. 1. Прычэп да калёс для перавозкі доўгіх дзеравін. Шарагі гэдак летам служаць, як козачка зімою. 2. перан. Крывыя ногі.
ШКІЛЁНДРА ж. Крывяная каўбаса. Шкілёндра смашная як сьвежая.
ШНАР м. Шрам. Нечая карова нашуй шнар на сьцягняку пасадзіла.
ШПАР м. Шчыліна, трэшчына. У падлодзы ўжо велькія шпарэ парабіліся — трэба сьціскаць.
ШРЫГА ж. Доўгае бервяно, якім тармозяць і замацоўваюць на месцы плыт. Закідай шрыгу, будзям ўжо станавіцца на начлех!
ШЭПШАЛО н. жарт. Слабы непрацаздольны стары чалавек. Шэпшало ты староё, табе трэба на печы сядзець, а ні ў клуп ісьці!
77 👁