ГА'ЛЯП м. Галас. Чаго ты тут галяпу нарабіў? Hi бойся! ГАРДЗЕ'ЛЬ м. Канат з лазовых вітак, які выкарыстоўваўся для звязвання лавак плыта. Раней ні дроту, ні лінак ні ведалі, толькі гардзялямі зьвязвалі плыт.
ГАРТО'ЛЬ м. Завостраны кол, які прывязваецца да канца гардзяля i ўжываецца для тармажэння плыта з берага.
ГАРШЧЭСЬНІК м. Вілы для гаршкоў. Раней гаршчэсьнікі самі рабілі c тбустаго дроту, а цяпер — толькі кцплёныя.
ГІРО'С м. У выразе кіслы, як гірос. Вельмі кіслы. Гэтаё яблыко кіслаё, як zipoc — есьці німа як.
ГРА'БЯЛЬКІ мн. Расліна бусельнік.
ГРАДА' ж. Пясчаная водмель у рэчцы. Ты асьцярожно брыдзі, бо града канчаяцца раптам, а там глыбдко.
ГРАДУ'С м. Баразна пасаджанай бульбы, буракоў. Раней картоплю садзілі толькі пад паграбашку, а цяпер — у градусы, ляхчэй i абганяцъ i капацъ.
ГРА'ТКА ж. Падвесная полка для талерах i лыжак. У гратку мы ставім толькі тыя міскі ілошкі, якія кажды дзень у хаду.
ГРАЦКО'УЕ н. 1. Грэчневая салома. C чистаго грацкоўя сечка ні добрая, трэба з аўсянаю саломаю мяшаць. 2. Месца, дзе расла грэчка. На грацкоўі трэба будзя насеяць лубін, a ні жыто.
ГРУ'ДЗЬЁ н. Замёрзлыя камякі гразі ці гліны. Па грудзьі кёпско ехаць: i калёса трасе, i каню цяжэй.
ГРУЗВА'ЛАК м. Гузак пад скурай. Я ўжо быў i забыўсё, што выцяў бок, а цяпер некі грузвалак палучыўсё i ні праходзіць.
ГУФАСЫДЬ ж. Пад ем ў назе i абутку. Яму цяшко боты дабраць, бо гурасьць вёлькая.
ГУРКАВЕ'НЬНЁ н. Агурочнік. Гуркавеньнё добраё парасло i цьвет быў, a гуркоў ні было.
ДЗЁДЗЯ м i ж. жарт. i ў мове дзяцей. Свіння. Трэба акуратно есьці, ато зацялёскаўсё, як дзёдзя.
ДРАМКУ'ЛЬКА ж. Вялікая шраціна. На дзіка i боўка просты шрот кёпско, трэба драмкулька.
ДРАПЧА'К м. Лёгкая карэта на рысорах. У драпчакох толькі панэ езьдзілі, а ў нашуй гаспадарцы яны ні патрэбны
Дадатковыя словы
бўдзя, бўсельнік, гардзель, гартоль, грабялькі, гратка, грацкоуе, грудзьё, грўдзьі, дббраё, картбплю, кбх, рбжно, тбўстаго, чйстаго
34 👁